Знайсці
07.10.2018 / 09:4754РусŁacБел

Вольга Кавалькова: На праймерыз ад БХД я пакуль прайграю Паўлу Севярынцу. Але я ж лепшая за яго!

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова паведаміла ў фэйсбуку, што арганізацыя папярэдне вызначыла свайго кандыдата для патэнцыйнага ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі-2020. Гэты чалавек будзе прымаць удзел у праймерыз у межах правацэнтрысцкай кааліцыі (Рух «За Свабоду», АГП і БХД).

Па выніках галасавання першае месца заняў Павел Севярынец, другое — Вольга Кавалькова.

Павел Севярынец.

Вольга Кавалькова. Фота Радыё Свабода

Аднак Кавалькова не здаецца. Яна тлумачыць, што канчатковае рашэнне БХД прыме пазней, і просіць падтрымаць менавіта яе.

«Я лічу, што Павал годны чалавек, але пропаведзь і палітыка — гэта зусім розныя рэчы.

Як хрысціянка, я лічу, што задача хрысціянска-дэмакратычнай партыі — не навязваць усім сваё погляды, а служыць людзям. Упэўненая, што на аснове хрысціянска-дэмакратычных прынцыпаў у нашым грамадстве найбольш камфортна будзе сябе адчуваць і атэіст, і хрысціянін і чалавек іншай канфесіі. Таму што толькі хрысціянства прынесла ў гэты свет абсалютную павагу да чалавечай асобы. Хрыстос памёр не толькі за вернікаў, але і за грэшнікаў. Галоўная місія і задачы палітычнай партыі — прапанова праектаў законаў на аснове хрысціянска-дэмакратычных прынцыпаў. Пропаведдзю і місіяй павінны займацца цэрквы і хрысціянскія арганізацыі. Палітыкі павінны ствараць умовы для іх вольнага існавання», — піша Кавалькова.

Напрыканцы звароту Кавалькова просіць падтрымаць яе ў якасці кандыдаткі ў прэзідэнты. На яе думку кампанія-2020 будзе вызначальнай для Беларусі.

Апытанка

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930