Знайсці
06.10.2018 / 23:20РусŁacБел

Шарля Азнавура пахавалі ў сямейным склепе пад Парыжам ФОТА

Фота: Flickr

У горадзе Манфор-л'Амары пад Парыжам прайшло пахаванне кампазітара і шансанье Шарля Азнавура. Пра гэта 6 кастрычніка паведамляе «Фантанка.ру» са спасылкай на французскі тэлеканал CNews.

Пасля паніхіды, якая прайшла ў армянскім храме, знакамітага спевака пахавалі ў гранітным склепе, дзе пахаваныя бацькі Азнавура і адзін з яго сыноў.

Развітацца прыехалі прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян і прэм’ер Нікол Пашынян.

Спявак памёр 1 кастрычніка ва ўзросце 94 гадоў. У гэты дзень Эйфелеву вежу ў памяць Азнавура падсвятлілі золатам, побач з ёй на велізарным экране паказвалі фатаграфіі выканаўцы, гучалі яго самыя вядомыя песні.

Шарль Азнавур — спявак, аўтар песень і акцёр армянскага паходжання. Ён напісаў больш за 1300 песень і здымаўся ў шасці дзясятках карцін. Песня Азнавура «Вечнае каханне», якая прагучала ў карціне «Тэгеран-43», стала ў СССР хітом, які перапяваць многія артысты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера