Знайсці
06.10.2018 / 18:1011РусŁacБел

У вадаёмы краіны запусцяць каля 100 тысяч шчупакоў, сомаў, лінёў, карпаў

Восенню запланавана правесці зарыбленне 11 вадаёмаў Беларусі, у тым ліку вадасховішчаў Велута, Княжаборскае, Свіднае, Зэльвенскае, Ляўкі, Гарэніцкае, Рудзея, азёр Лучай, Мугірына, піша БелТА.

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) з 2014 па 2018 гады правяло зарыбленне звыш 50 вадаёмаў краіны: вадасховішчаў Заслаўскае, Чыгірынскае, Петравіцкае, Рудзея, Пціч, Вяча, Салігорскае, Чырвонаслабодскае, Мышанка, Лепельскае возера, а таксама Дняпра, Прыпяці.

Штогод у вадаёмы краіны засяляюць каля 30 тон, або звыш за 100 тысяч розных відаў рыб, у тым ліку шчупака, сома, ліня, карпа, белага амура.

Зарыбленне накіравана на аднаўленне рыбных запасаў, паляпшэнне відавога складу іхціяфаўны вадаёмаў, а таксама на задавальненне рэалізацыі права на бясплатнае аматарскае рыбалоўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930