Знайсці
06.10.2018 / 15:2022РусŁacБел

Рука 5-гадовага хлопчыка захрасла ў травалатары ў ГЦ «Галерэя Мінск» ФОТА

Выратавальнікі дапамаглі 5-гадоваму хлопчыку дастаць руку з-пад гумовай накладкі поручня травалатара, паведамляе сайт МНС.

Каля 13:00 6 кастрычніка на нумар «101» ад відавочцаў паступіла паведамленне з ГЦ «Галерэя Мінск» па праспекце Пераможцаў.

Пяцігадовы хлопчык па неасцярожнасці засунуў пальцы правай рукі пад гумовую накладку поручня травалатара. Гэта бесступеньчатая дарожка, якая рухаецца і знаходзіцца паміж першым і цокальным паверхамі. 

У 13.28 работнікі МНС пры дапамозе гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады вызвалілі дзіця.

Хлопчыка забралі ў бальніцу з падазрэннем на пералом пальцаў правай рукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930