Знайсці
05.10.2018 / 18:30РусŁacБел

Берлін падазрае ГРУ ў датычнасці да кібератак

Следам за іншымі краінамі Германія таксама абвінаваціла расійскае ГРУ ў датычнасці да маштабных кібератак. Урад Германіі «з імавернасцю, якая мяжуе з упэўненасцю, зыходзіць з таго, што за хакерскай групай APT28 стаіць расійская спецслужба ГРУ», заявіў прадстаўнік урада Германіі Штэфен Зайберт (Steffen Seibert) у Берліне ў пятніцу, 5 кастрычніка, паведамляе DW.

Па словах Зайберта, гэтая ацэнка грунтуецца на «сукупнасці вельмі добрай уласнай сістэмы крыніц і сабраных фактаў». Акрамя таго, Берлін «цалкам давярае» звесткам брытанскіх і нідэрландскіх ведамстваў, сказаў прадстаўнік урада. Германія «рэзка асуджае падобныя напады на міжнародныя арганізацыі і ўстановы сваіх саюзнікаў» і заклікае Расію «прызнаць сваю адказнасць і спыніць такія дзеянні».

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930