Знайсці
05.10.2018 / 10:4730РусŁacБел

Румас: Транспартны падатак адвяжуць ад тэхагляду

avtomir.by

Дзяржпошліну на допуск да дарожнага руху не будуць уключаць у кошт паліва. Пра гэта распавёў 5 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.

Асноўным рашэннем пытання ўрад бачыць адвязванне выплаты пошліны ад праходжання тэхагляду.

«Права на доступ да дарожнага руху кіроўцы будуць аплачваць у АРІП — на тэрмін ад 1 месяца. То бок, будзе адноўлена справядлівасць у дачыненні да тых асоб, хто выкарыстоўвае аўтамабіль не круглы год. Самае складанае тут — сістэма кантролю, якая дазволіць выяўляць тых, хто збор не заплацiў», - расказаў прэм'ер-міністр.

Па словах Румаса, вырашыць пытанне з неплацельшчыкамі пошліны на допуск да дарожнага руху дапаможа параўнанне базы АРІП з базамі фотафіксацыі і праходжання тэхагляду.

«І тады хто не заплаціў за допуск да руху — будзе плаціць у падвойным памеры», — дадаў Румас.

Прэм'ер-міністр Беларусі паведаміў, што новая схема, па папярэдніх звестках, запрацуе з 1 ліпеня 2019 года.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930