Знайсці
04.10.2018 / 19:0589РусŁacБел

Прэзідэнт Польшчы: Рашэнне па амерыканскай базе прынятае. Засталіся тэхнічныя пытанні

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што рашэнне пра размяшчэнне амерыканскай вайсковай базы ў краіне ўжо прынятае. Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканала Polsat News.

«Тыя, хто ведаюць амерыканскую ўнутраную палітыку, кажуць: калі вядуцца настолькі прадметныя размовы і Белы дом вельмі сур'ёзна цікавіцца гэтай тэмай, гэта значыць, што, насамрэч, рашэнне ўжо прынятае, застаюцца толькі тэхнічныя пытанні», — падкрэсліў Дуда.

Дуда адзначыў, што інфраструктура базы будзе стварацца на працягу года.

Ён заўважыў, што будаўніцтва ў краіне амерыканскай базы падвысіць бяспеку і будзе з'яўляцца стрымліваючым фактарам для Расіі.

«Я не памятаю, каб Расія калі-небудзь адважвалася нападаць на краіну, дзе прысутнічае амерыканская армія», — заявіў прэзідэнт.

У той жа час, ён дадаў, што гэта не вызваляе Польшчу ад адказнасці за ўзмацненне ўласнай арміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930