Знайсці
04.10.2018 / 14:422РусŁacБел

У Нью-Ёрку адкрылася эксперыментальная крама — тут прадаюцца тавары, якім паставілі найбольш лайкаў, а цэны ўвесь час змяняюцца

На паліцах — тавары, якія маюць найбольшы рэйтынг у анлайне.

Здавалася, яшчэ крыху — і гандаль цалкам пачне пераходзіць у анлайн дзякуючы гігантам інтэрнэт-бізнесу. Але апошнім часам назіраецца і адваротная тэндэнцыя. Надоечы ў нью-ёркскім раёне Соха адчынілася крама Amazon 4-star. У ёй прадаюцца тавары, якім кліенты паставілі найбольшую колькасць лайкаў на сайце гэтай буйной міжнароднай гандлёвай пляцоўкі. Тут можна набыць рэчы ад батарэек, плюшавых цацак і фітнэс-трэкераў да квадракоптэраў ды ноўтбукаў.

Фота: Amazon.com

Хоць крама і знаходзіцца ў «афлайне», то бок у рэальным свеце, у пэўным сэнсе яна арганізавана па анлайнавым прынцыпе. Па-першае, тут немагчыма расплаціцца гатоўкай — прымаюцца толькі карткі.

Усе цэны абнаўляюцца ў рэжыме рэальнага часу.

Асартымент раскладзены паводле алгарытмаў Amazon, якія базуюцца на агромністым масіве дадзеных пра пакупніцкія звычкі ды ўпадабанні. Вось чаму асобнае месца займаюць тавары, якія, па статыстыцы, часцяком купляюць у гэтай частцы Нью-Ёрку — такія, напрыклад, як адмысловы блендар за $60 і раман-трылогія «Шалёна заможныя азіяты». Кожны тавар мае два цэннікі — адзін звычайны і другі са зніжкай для карыстальнікаў адмысловага сервісу Amazon Prime, а таксама падборку пакупніцкіх водгукаў з сайту кампаніі.

Паводле FT.com, Amazon

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930