Знайсці
04.10.2018 / 10:584РусŁacБел

Кіраўнік «Беларуськалія» не шкадуе, што былыя падначаленыя пайшлі працаваць на Гуцэрыева: Пазбаўляемся ад баласту

Генеральны дырэктар «Беларуськалія» Іван Галаваты назваў «баластам» сваіх былых супрацоўнікаў, якія перайшлі працаваць на «Слаўкалій». Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю ведамаснаму часопісу Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Іван Галаваты. Фота БелТА

Галаваты прызнае, што «Слаўкалій», які належыць расійскаму мільярдэру Міхаілу Гуцэрыеву, пакуль што плаціць вышэйшыя заробкі. 

«Сёй-той з салігорскіх калійшчыкаў клюнуў на прывабную прапанову. Аднак сумняюся, што ў «Слаўкалія» атрымаецца ўтрымаць такі ўзровень зарплаты пасля запуску вытворчасці», — лічыць Галаваты.

Ён нагадвае, што «Беларуськалій» — стабільнае прадпрыемства, і негатыўна адклікаецца пра тых, хто пайшоў на Гуцэрыева.

«Прадпрыемства пазбаўляецца ад баласту», — заявіў Галаваты пра былых падначаленых і запэўніў, што не шкадуе пра іх сыход.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера