Знайсці
03.10.2018 / 20:362РусŁacБел

У Баранавічах кіроўца падвёз спадарожніка, той выйшаў з машыны, ударыў яе нагой і прычыніў страту на 400 рублёў

У міліцыю звярнуўся мужчына, які расказаў, што ўначы ён падабраў спадарожніка. У двары дома па вуліцы Брэсцкай незнаёмы выйшаў з машыны і, без усялякіх слоў, ударыў па ёй нагой, пашкодзіўшы лакафарбавае пакрыццё капота. Страта склала 400 рублёў, паведамляе Intex-Press.

Паводле інфармацыі Баранавіцкай міжраённай пракуратуры, першапачаткова крымінальную справу вырашылі не распачынаць, але потым рашэнне адмянілі.

Цяпер праваахоўнікі распачалі справу па ч. 1 арт. 339 КК Беларусі («Хуліганства»). Мужчыну пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера