Даслаць навіну
Знайсці
03.10.2018 / 17:13 25

Гуцэрыеў пачаў будаўніцтва храма каля сваёй «дачы» пад Мінскам

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел правеў службу ў гонар пачатку будаўніцтва храма, які будуецца на сродкі Міхаіла Гуцэрыева. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні падкантрольнай расійскаму бізнэсмену кампаніі «Сертус Авія», якая з'яўляецца забудоўшчыкам аб'екта, паведамляе Tut.by.

Павялічыць выяву

Фота: прэс-служба «Сертус Авія».

Храмавы комплекс знаходзіцца ў аграгарадку Шаршуны пад Мінскам. Ён будзе выкананы «ва ўнікальным для Беларусі старажытна-візантыйскім стылі», гаворыцца ў паведамленні.

У рамках традыцыйнага царкоўнага абраду Мітрапалітам Паўлам закладзены камень і памятная грамата.

Завяршыць будаўніцтва комплексу плануецца ў кастрычніку 2019 года.

Павялічыць выяву

Фота: прэс-служба «Сертус Авія».

Храм будуецца каля «дачы» Міхаіла Гуцэрыева. Дакладней сядзібы з домам прыёмаў, у якую перабудавалі базу адпачынку Упраўлення справамі прэзідэнта Беларусі «Краснасельскае». «Я клянуся, што пабудаваў сабе дом на свае асабістыя грошы. А то напісалі, што гэта чарговая рэзідэнцыя Лукашэнкі», — каментаваў бізнэсмен.

«Аднойчы прэзідэнт мне сказаў: «Слухай, на балансе Упраўлення справамі прэзідэнта ёсць база адпачынку побач з возерам. Яна вельмі занядбаная. У нас няма грошай, каб яе зрабіць. А ты тут ужо пускаеш карані. Хопіць матацца. З раніцы прыляцеў, вечарам назад». Гэта была база адпачынку «Краснасельскае», стары будынак, які я купіў за грошы, заплаціўшы ў бюджэт Беларусі. Я адразу не хацеў будаваць вялікі дом. Але потым, пабываўшы ў тым месцы, а прырода там неапісальная, пагадзіўся. У мяне яшчэ ёсць абавязацельства пабудаваць побач царкву для вернікаў. Думаю, у наступным годзе пабудуем. Таму з гэтай гісторыяй усё банальна проста. Без задніх думак. Я хачу звязаць сваю будучыню з Беларуссю», — растлумачыў Гуцэрыеў.

0
Мікола / адказаць
03.10.2018 / 22:37
Они вообще не знают куда попали, если у единственно легитимных граждан-собственников не спрашивают. ,
Дзякую за адказ, але каліласка напішыце яго на беларускай мове.
 
8
Фама / адказаць
04.10.2018 / 00:42
Мабыць, не трэба было падмурак, чорным будаваць, калi гэта сапрауды , праваслауная царква будзе . Бо царква праваслауная, яна уся светлая , як Божы свет .
0
ігнат / адказаць
04.10.2018 / 19:29
    Фама , Белы верх - чорны ніз, у бізантыйскім стылі ці псеўда рускім - усё адно марнатраўства рэсурсаў. А калі б паліклініку, ці дзіцячы садок для аграгарадка замест зікурата пабудаваў, я упэўнены, карысці было б значна больш за тыя ж самыя грошы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30