Знайсці
03.10.2018 / 17:0829РусŁacБел

Дар'я Домрачава: Я за раўнапраўе, але з голымі грудзьмі змагацца за правы жанчын не пабягу

Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава ў інтэрв'ю часопісу «Большой» распавяла пра сваё стаўленне да фемінізму.

«Я не магу ўявіць, што пабягу з голымі грудзьмі пратэставаць або змагацца за правы жанчын. Вядома, я за раўнапраўе, але пазіцыі феміністак мне здаюцца крыху экстрэмальнымі. Я не адчуваю ціску.

Раўнапраўе — само сабой, але ўсё-ткі павінна існаваць нейкая розніца паміж мужчынамі і жанчынамі. Безумоўна, здольнасць жанчыны прыносіць у свет новых жыхароў зямлі — гэта, напэўна, асноўны дар, які яна атрымлівае ад прыроды. Але абсалютна дакладна ведаю, што і ў іншых галінах, здавалася б, не жаночых, жанчына здольная часам нават на большае, чым мужчыны.

І наадварот, некаторыя мужчыны апярэджваюць жанчын у прызначаных для іх (жанчын) соцыумам прафесіях.

А той мяжы, якая існуе паміж мужчынам і жанчынай, сціраць нельга, я за жаноцкасць, за моцную жаноцкасць», — сказала Домрачава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930