Знайсці
03.10.2018 / 13:3141РусŁacБел

Пракуратура апратэставала рашэнне суда па справе Ізраілевіча супраць «Новага часу»

Адвакат Арцём Калоша, галоўная рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб, журналіст Дзяніс Івашын і юрыст БАЖ Алег Агееў у зале суда. Фота — Валерыя Уласік / Белсат

Пракуратура Савецкага раёна Мінска падала апеляцыйны пратэст на рашэнне суда па справе Аркадзя Ізраілевіча супраць недзяржаўнай газеты «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына.

Пракуратура просіць адмяніць рашэнне суда Савецкага раёна Мінска ад 10 верасня 2018 года па пазове Аркадзя Ізраілевіча да выдавецкага унітарнага прадпрыемства «Час навін» (выдаўца газеты «Новы час») аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі і накіраваць справу на новы разгляд.

Дакумент за подпісам намесніка пракурора Савецкага раёна Мінска Загароўскага 18 верасня быў накіраваны судовай калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага гарсуда.

Нагадаем, бізнесовец Аркадзь Ізраілевіч праз суд патрабаваў прыцягнуць да адказнасці газету «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына за нібыта знявагу гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Нагодай для судовага разбіральніцтва стала журналісцкае расследаванне Дзяніса Івашына пра будаўніцтва пад Мінскам побач з Курапатамі скандальна вядомага рэстараннага комплекса «Поедем поедим». 10 верасня Савецкі райсуд Мінска, разгледзеўшы справу, не задаволіў пазоў Ізраілевіча і прызначыў спагнаць з яго 600 рублёў на карысць газеты і журналіста.

baj.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера