Знайсці
03.10.2018 / 12:0319РусŁacБел

Вагон пасажырскага цягніка Гродна — Кракаў адчапілі на мяжы, бо знайшлі анамальна вялікую колькасць кантрабандных цыгарэт

2 кастрычніка польская мытня паведаміла, што міжнародны цягнік Гродна — Беласток — Варшава — Кракаў быў вымушаны адправіцца з мяжы ў паменшаным саставе. Ад цягніка, які прыйшоў з Беларусі, палякам прыйшлося адчапіць цэлы пасажырскі вагон, дзе знайшлі 52 200 цыгарэт.

Прычына такіх радыкальных мер — у спосабе ўтойвання кантрабанды. Злачынцы не проста схавалі цыгарэты пад самай столлю аднаго з вагонаў. Абарона гэтай столі, а заадно і кантрабанды, мацавалася на цвіках і шрубах са скручанымі і спіленымі галоўкамі, што істотна ўскладніла дэмантаж столі, піша euroby.info.

Вагон, дзе знайшлі кантрабанду, пакінулі на мяжы, каб разабраць яго і канфіскаваць цыгарэты. А пасажырам давялося ўшчыльняцца па іншых вагонах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера