Знайсці
03.10.2018 / 10:532РусŁacБел

Пуцін прапанаваў змякчыць пакаранне за рэпосты

У Дзярждуму Расіі паступіў прэзідэнцкі законапраект аб унясенні змяненняў у артыкул 282 Крымінальнага кодэкса РФ («Узбуджэнне нянавісці альбо варожасці, а таксама зневажэнне чалавечай годнасці»), па якой, сярод іншага, выносяць прысуды за рэпост.

Папраўкі прадугледжваюць, што крымінальная адказнасць па частцы 1 артыкула 282 КК будзе наступаць толькі ў тым выпадку, калі гаворка ідзе аб паўторным парушэнні, учыненым на працягу года.

Першы раз вінаватых ва ўзбуджэнні нянавісці альбо варожасці або прыніжэнні чалавечай годнасці будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці. Адпаведным артыкулам прапануецца дапоўніць Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Санкцыі паводле новага артыкула КаАП для грамадзян - штраф да 20 тысяч рублёў або абавязковыя працы да 100 гадзін або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

Другая частка артыкула 282 пакінута без зменаў.

У Расіі ў апошнія гады ўсё часцей заводзяць адміністрацыйныя і крымінальныя справы з-за лайкаў, рэпостаў, каментароў або іншых публікацый у сацсетках. За першае паўгоддзе 2018 года, па дадзеных МУС, распачата 762 справы аб экстрэмізме, за ўвесь 2017 год - 1521

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера