Знайсці
03.10.2018 / 10:48РусŁacБел

27 кастрычніка — фолк-рок-опера пра князя Усяслава Чарадзея

Фольк-рок оперу «Чарадзей» пакажуць на сцэне мінскага Маладзёжнага тэатра эстрады (Маскоўская, 18а).

У Мінску «Чарадзей» збіраў залы чатыры разы, яшчэ два паказы вытрымаў у польскім Бельску падчас гастроляў праекта ў траўні 2017. І вось «Чарадзей» вяртаецца.

Сюжэт гэтага музычна-тэатральнага перфоманса збудаваны вакол дзівоснага вызвалення Чарадзея з кіеўскай вязніцы у 1068 годзе — не без дапамогі таямнічай госці з сучаснай Беларусі, дзяўчыны Касі.

«Праект, акрамя эстэтычнай, мае і адукацыйную функцыю, таму заклікаю дырэктараў школ і гімназій, а таксама класных кіраўнікоў, пабачыць «Чарадзея», як гэта ўжо зрабіла 100 вучняў Ліцэя БДУ» — адзначае музыка і прадусар Раман Арлоў, аўтар музыкі, тэкстаў і лібрэта «Чарадзея».

Нават для тых, хто ўжо бачыў спектакль, арганізатары абяцаюць сюрпрызы: новы дуэтны нумар Чарадзея і Касі, якога ў спектаклі раней не было, новы галоўны герой, новыя аранжыроўкі, слайды і анімацыя замест традыцыйных дэкарацый.

Квіткі ўжо можна набыць анлайн.

 

 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера