Даслаць навіну
Знайсці
03.10.2018 / 10:14 11

Microsoft выпусціла буйное абнаўленне для Windows 10

Павялічыць выяву

Microsoft выпусціла буйное абнаўленне аперацыйнай сістэмы Windows 10 - October 2018 Update. Яно ўжо даступна для загрузкі. Каб яго атрымаць, трэба зайсці ў налады сістэмы і выбраць пункт «Абнаўленне і бяспека».

Адным з галоўных новаўвядзенняў стаў воблачны буфер абмену, які дазваляе сінхранізаваць скапіяваны кантэнт паміж некалькімі прыладамі на Windows 10. Напрыклад, можна пачаць працаваць на настольным ПК і працягнуць з ноўтбука.

Абнавілася і функцыя Timeline (часавая шкала), якая сінхранізуе гісторыю запуску дадаткаў, дакументаў і іншых файлаў на розных прыладах. З дапамогай спецыяльнага пашырэння інтэрнэт-браўзэры Chrome і Firefox зараз могуць падключацца да Timeline, каб іх ўкладкі таксама адлюстроўваліся там. Па задумцы Microsoft, так павінна стаць лягчэй шукаць інфармацыю, з якой вы працавалі раней.

З'явілася і дадатак Your Phone, які забяспечвае доступ з кампутара з Windows 10 да файлаў на Android-прыладах. Так, напрыклад, атрымаецца хутка сінхранізаваць фатаграфіі або тэкставыя паведамленні.

42.tut.by

5
)( / адказаць
03.10.2018 / 11:10
Даўненька не бачыў вінды. Паставіў паглядзець. Ну і памыйка стала там. Столькі рэкламы, левых сэрвісаў, само нешта робіцца ў фоне, само нешта там спампоўваецца і я на гэта ніяк не ўплываю. Жах! Асабліва, калі даўно не бачыў. Хто ўсё жыццё на віндзе і яму трэба ўсе гэтыя воблачныя сэрвісы і пліткі - таму мо і нарм.
2
анон / адказаць
03.10.2018 / 13:38
Зачем жаловаться если можно перейти на Мак?
1
А Маруся сдохла / адказаць
04.10.2018 / 08:48
Сорри билли гейтц . Все назойливые безостановочные апдейты вашей гаденькой 10й винды остановлены навсегда . Дождемси альтернативы чтобы заменить и забыть окончательно скомпроментировавшую себя операционную систему . 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30