Знайсці
03.10.2018 / 09:391РусŁacБел

Лось справакаваў масавае ДТЗ у Брэсцкай вобласці

Фота ДАІ Брэсцкай вобласці

Аварыя з удзелам некалькіх аўтамабіляў адбылася ў Кобрынскім раёне з-за лася, паведамілі БЕЛТА ў ДАІ Брэсцкай вобласці.

Аварыя адбылася 2 кастрычніка ў 19.25 на аўтадарозе М1 / Е30. 48-гадовы жыхар Бярозы на Mercedes-Benz Sprinter каля 19.00 рухаўся з боку Брэста ў напрамку Мінска. На 95-м км ён урэзаўся ў лася, спыніў рух і выставіў знак аварыйнага спынення.

Перад жывёлай спыніўся аўтамабіль Fiat Punto, за рулём якога знаходзіўся 28-гадовы жыхар Жабінкі. У легкавік ўрэзаўся аўтамабіль Opel Vectra пад кіраваннем 60-гадовага жыхара Івацэвічаў. З-за сутыкнення Fiat Punto выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў аўтамабіль DAF, за рулём якога знаходзіўся 56-гадовы жыхар Маларыты.

У выніку ДТЗ кіроўца і 25-гадовая пасажырка аўтамабіля Fiat Punto, а таксама кіроўца аўтамабіля DAF з траўмамі шпіталізаваны ў Кобрынскую бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930