Знайсці
02.10.2018 / 22:5612РусŁacБел

Расія даставіла С-300 у Сірыю

Зенітныя комплексы С-300 даставілі ў Сірыю. Пра іх дастаўку на Блізкі Усход перад Радай бяспекі Расіі даў справаздачу кіраўнік Мінабароны Расіі Сяргей Шайгу, перадае ТАСС.

Фота: mil.ru.

Пра тое, што Дамаск атрымае ЗРК С-300, стала вядома 24 верасня. Тады Сяргей Шайгу заявіў, што тэхніку сірыйскія вайскоўцы атрымаюць на працягу двух тыдняў. Кіраўнік Мінабароны Расіі заявіў, што гэты крок павінен будзе «астудзіць гарачыя галовы і стрымаць ад неабдуманых учынкаў».

Падставай для паставак комплексаў у Сірыю стаў інцыдэнт, які адбыўся 17 верасня над Міжземным морам. Тады падчас атакі ізраільскіх ВПС на аб'екты ў правінцыі Латакія агнём сірыйскай СПА выпадкова быў збіты самалёт Іл-20, на борце якога знаходзіліся 15 расійскіх вайскоўцаў. Самалёт збілі сірыйскія вайскоўцы з комплексу СПА С-200.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера