Знайсці
02.10.2018 / 17:21179РусŁacБел

Міністэрства абароны выказалася пра георгіеўскую стужку

Міністэрства абароны адказала на зварот жыхара Мінска Аляксандра Тамковіча. Той прасіў правесці сярод афіцэраў тлумачальную гутарку аб недапушчальнасці выкарыстання георгіеўскай стужкі. «Нашай Ніва» атрымала копію гэтай перапіскі.

Аляксандр Тамковіч, які праходзіў службу яшчэ ў Савецкім Саюзе, адрасаваў ліст галоўнаму ідэалагічнаму ўпраўленню Міністэрства абароны. Ён выказаў меркаванне, што беларускія афіцэры, якія выкарыстоўваюць георгіеўскія стужкі, фактычна падтрымліваць сваіх украінскіх калег, якія здрадзілі прысязе і перайшлі на бок ворага. 

Тамковіч звярнуў увагу на патрыятычныя настроі сярод вайскоўцаў: 

«Вы калісьці бачылі чырвона-зялёную яблыневую стужку ў машынах старэйшых афіцэраў? Я — не. Прашу вас прыняць захады і спыніць распальванне варожасці ва Узброеных сілах. Нельга дапусціць грамадзянскую вайну па ўкраінскім сцэнары ў Беларусі», — так сканчаўся зварот да начальніка ідэалагічнага ўпраўлення Леаніда Касінскага. 

Што адказаў яму Касінскі? 

Ён запэўнівае, што «выкарыстанне беларускай мовы і дзяржаўных сімвалаў у нашай краіне — гэта дзяржаўная палітыка і іначай быць не можа». 

«Вы абсалютна слушна сцвярджаеце, што ў апошнія гады выкарыстанню георгіеўскай стужкі спрабуюць надаць некаторыя іншыя сэнсы. Але гэта спрабуюць зрабіць, перадусім тыя, хто хоча сказіць гістарычную праўду і прынізіць значэнне Вялікай Перамогі, унесці расколіну між народамі, якія яе атрымалі.

Упэўнены, што ў нашай краіне чорна-аранжавая стужка асацыіруецца ні з чым іншым, як з гэтай вялікай падзеяй»,

— адказаў Касінскі і дадаў, што беларускае войска з'яўляецца пераемнікам Беларускай ваеннай акругі, а частка баявых часцей маюць гвардзейскія найменні і гвардзейскія стужкі на сваіх сцягах.

***

Леанід Касінскі, Фота: mil.by

Леанід Касінскі нарадзіўся ў Гродне, скончыў Екацярынбургскую вышэйшую артылерыйскую камандную вучэльню і факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Беларусі. 

Да свайго прызначэння быў намеснікам галоўнага ідэолага войска. 

Таксама працаваў ідэолагам у Печах. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930