Знайсці
02.10.2018 / 12:492РусŁacБел

Навукоўцы выявілі самы аддалены аб'ект Сонечнай сістэмы — карлікавую планету Гоблін

Астраномы з ЗША выявілі карлікавую планету 2015 TG387 — самы далёкі аб'ект з зарэгістраваных у Сонечнай сістэме, перадае nature.com. Карлікавая планета мае радыус каля 300 кіламетраў. 

Аб'ект ўпершыню ўбачылі ў кастрычніку 2015 года. Праз тое, што адкрыццё адбылося незадоўга да Хэлоўіна, а першаснае абазначэнне аб'екта ўтрымлівала літары «TG», навукоўцы вырашылі назваць новую карлікавую планету Гоблін («The Goblin»). Пасля даследчыкі назіралі яе яшчэ восем разоў у 2015, 2016, 2017 і 2018 гадах. Гэта дазволіла разлічыць яе арбіту. І аказалася, што найбліжэйшы да Сонца пункт арбіты Гобліна знаходзіцца на адлегласці каля 65 астранамічных адзінак ад Сонца, а найбольш аддалены — на адлегласці больш за 2300 астранамічных адзінак. Гэта значыць, што Гоблін — самы аддалены ад Сонца сярод вядомых аб'ектаў Сонечнай сістэмы.

Навукоўцы лічаць, што арбіта Гобліна пацвярджае існаванне «Планеты X», тэарэтычна прадказанай у 2016 годзе.

Існаваннем гэтай планеты можна было б растлумачыць форму арбіт шэрагу іншых аддаленых ад Сонца аб'ектаў Сонечнай сістэмы (транснептуновых аб'ектаў). Маса прадказанай «Планеты X» у 10 разоў перавышае масу Зямлі, а яе адлегласць да Сонца змяняецца ад 200 да 600—1200 астранамічных адзінак (адна астранамічная адзінка ≈ 150 мільёнаў кіламетраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930