Знайсці
01.10.2018 / 22:3514РусŁacБел

«Ты наступная»: яшчэ адной іракскай мадэлі пагражаюць смерцю

Іракская мадэль Шайма Касэм баіцца за сваё жыццё: на мінулым тыдні ў Багдадзе застрэлілі былую «Міс Багдад» Тару Фарэс, а цяпер Касэм пагражаюць, што яна «будзе наступнай».

Шайма Касэм — «Міс Ірак — 2015». У яе 2,7 мільёна падпісчыкаў у інстаграме.

Пра тое, што ёй пагражаюць, Касэм расказала ў эмацыйным жывым эфіры на ютубе. Мадэль кажа, што ёй прыходзяць паведамленні з тэкстам «ты наступная».

Паспяховых іракскіх жанчын могуць «перарэзаць як курэй», сказала яна і папрасіла абароны ў паліцыі.

У мінулы чацвер, 27 верасня, Ірак узрушыла забойства Тары Фарэс, папулярнай мадэлі, блогера і пераможцы конкурсу «Міс Багдад». У Фарэс было амаль тры мільёны падпісчыкаў у інстаграме. Перад забойствам яна таксама скардзілася на пагрозы.

Чытайце таксама: У Іраку забілі былую міс Багдад. Магчыма, што за ФОТЫ ў інстаграме

BBC

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930