Знайсці
01.10.2018 / 22:16РусŁacБел

Мужчына ехаў у бальніцу зняць гіпс і трапіў у ДТЗ: яму налажылі новы

Мужчына ехаў у бальніцу зняць гіпс з нагі і трапіў у ДТЗ, у выніку яму налажылі новы, паведамляе БелТА.

Аварыя адбылася каля 10.00 1 кастрычніка на ўчастку дарогі Мінск-Віцебск. 39-гадовага мужчыну вёз у бальніцу бацька. Перад паваротам налева ён спыніўся, каб прапусціць машыну, якая ехала насустрач. У гэты момант у аўтамабіль ззаду заехаў мінівэн Honda.

Пасажыра адвезлі ў бальніцу, дзе знялі гіпс з нагі і налажылі новы — на пашкоджанае плячо.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера