Знайсці
01.10.2018 / 19:5222РусŁacБел

Макей у ААН: Агульныя каштоўнасці не могуць быць сфармаваны праз прымус да дэмакратыі

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выступіў на 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Фота: МЗС Беларуси.

Макей адзначыў, што канфрантацыя ў міжнародных адносінах усё часцей прымушае казаць пра новую халодную вайну. Гэта сведчыць пра крызіс дыпламатыі і сур'ёзна падрывае аўтарытэт ААН як галоўнай міжнароднай арганізацыі, закліканай прадухіляць міжнародныя канфлікты, лічыць кіраўнік МЗС.

«У мяне, як і ў многіх у гэтай зале, на жаль, няма гатовага рэцэпта выпраўлення сітуацыі, якая склалася. Але мы глыбока перакананыя: няма іншага выбару, акрамя як фармаваць глабальны парадак на аснове «агульных каштоўнасцей». Пры гэтым цалкам відавочна, што «агульныя каштоўнасці» не могуць быць сфармаванымі праз прымус да дэмакратыі, гвалтоўныя дзеянні па падрыве легітымных улад», — сказаў Уладзімір Макей.

Па словах міністра, такой агульнай каштоўнасцю можа стаць ідэя стабільнасці.

«Гаворка ідзе, з аднаго боку, пра свабоду дзяржаў абіраць уласную форму палітычнага праўлення, свой шлях і прыярытэты развіцця, з іншага — пра неўмяшанне дзяржаў ва ўнутраныя справы адзін аднаго. На жаль, гэтыя прынцыпы ў сучасным свеце выконваюць не ўсе. Палітыка санкцый, эканамічнага прымусу і палітычнай ізаляцыі ў дачыненні да так званых «непажаданых рэжымаў» трывала ўвайшла ва знешнепалітычны арсенал асобных дзяржаў», — сказаў Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930