Знайсці
01.10.2018 / 18:1211РусŁacБел

Расійская школьніца спрабавала праз Беларусь патрапіць да каханага ў ЕС з чужым пашпартам

Расійская школьніца з дапамогай чужога пашпарта спрабавала праз беларуска-літоўскую мяжу патрапіць у Аўстрыю да свайго каханага, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Уначы 29 верасня ў пункце пропуску «Беняконі» пры афармленні на выезд з Беларусі аўтамабіля Renault беларускай рэгістрацыі памежнікі затрымалі пасажырку, якая паказала не свой пашпарт.

Падчас разбору дзяўчына ўсё ж паказала свой дакумент — грамадзянкі Расіі 2001 года нараджэння. Яна распавяла, што на парушэнне закона пайшла з-за таго, што хацела патрапіць у Аўстрыю да свайго каханага.

З хлопцам дзяўчына пазнаёмілася ў інтэрнэце. Дзяўчына з-за непаўналецця не магла самастойна атрымаць шэнгенскую візу і адправіцца ў Вену. Таму і вырашыла выкарыстаць чужы дакумент.

На грамадзянку Расіі аформілі пратакол і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера