Знайсці
01.10.2018 / 14:462РусŁacБел

Былога дырэктара турэмнай фабрыкі з Івацэвічаў за хабар пасадзілі на 9 гадоў

Суд Івацэвіцкага раёна

Суд Івацэвіцкага раёна 1 кастрычніка агучыў прысуд былому дырэктару прадпрыемства «Папраўчая калонія № 5» за атрыманьне хабару, піша Радыё Свабода.

Экс-начальніку турэмнай фабрыкі, якая займаецца вытворчасцю мэблі, прысудзілі пазбаўленьне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму тэрмінам на 9 гадоў.

Яго таксама пазбавілі звання палкоўніка, права займаць адказныя пасады тэрмінам на 5 гадоў, і прызначылі канфіскацыю маёмасьці.

Суд выявіў, што абвінавачаны «з 17 сакавіка 2009 года да 4 сакавіка 2013 года атрымаў ад прадстаўніка французскай кампаніі ў якасці хабару 207 365 еўра за вырашэнне пытанняў аб магчымасьці заключэння кантрактаў на пастаўкі мэблі».

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Фабрыка знаходзіцца ў мужчынскай калёніі строгага рэжыму ў Івацэвічах. Прадпрыемства створана ў 1986 годзе з мэтай прыцягненьня асуджаных да працы і вытворчасьці прадукцыі, зьяўляецца вытворчай адзінкай Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера