Знайсці
01.10.2018 / 14:228РусŁacБел

«Ён сам залез на мяне»: актрыса Азія Арджэнта ў падрабязнасцях апісала сэкс з акцёрам Бенетам

Італьянская актрыса Азія Арджэнта пацвердзіла, што займалася сэксам з акцёрам Джымі Бенетам, калі яму было 17 гадоў. Яна раскрыла падрабязнасці ў інтэрв'ю італьянскаму тэлеканалу, паведамляе The Local.

Па словах актрысы, яны сустрэліся па просьбе Бенета — ён хацеў, каб Арджэнта дапамагла яму падрыхтавацца да кастынгу. Яна падкрэсліла, што акцёры ўжо рабілі так раней.

«Ён пачаў цалаваць мяне і дакранацца. Ён рабіў са мной не так, як сын з маці — а я бачыла нашы адносіны менавіта так, - а як хлопчык з неўтаймаванымі гармонамі. І гэта мяне паралізавала», — распавяла Арджэнта.

«Ён літаральна заскочыў на мяне … Ён быў на мне, і ён кончыў. Я нічога не адчула і ніяк не адрэагавала, бо для мяне гэта было неймаверна. Ён прызнаўся мне, што гэта было яго фантазіяй з 12-гадовага ўзросту. Для яго я была паляўнічым трафеем», — заявіла актрыса.

Адзначаецца, што Бенет папрасіў у Арджэнта 3,5 мільёна даляраў за маўчанне. Актрыса прызналася, што яе палюбоўнік, шэф-кухар і тэлевядучы Энтані Бурдэн выплаціў яму 250 тысяч даляраў. Бурдэн здзейсніў суіцыд у чэрвені, а Арджэнта адмовілася плаціць Бенету астатнюю суму.

У верасні Бенет распавёў сваю версію. Паводле яго слоў, актрыса згвалтавала яго, запрасіўшы ў нумар гатэля ў 2013 годзе. Пры сустрэчы яна пачаставала Бенета шампанскім, а затым пачала цалаваць яго, пасля чаго штурхнула на ложак і занялася з ім сэксам.

Азія Арджэнта — адна з першых акторак, якія заявілі пра згвалтаванне з боку прадзюсара Харві Вайнштэйна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930