Знайсці
01.10.2018 / 13:5410РусŁacБел

Карціну кітайскага мастака прадалі за рэкордную суму ФОТА

Аўкцыён Sotheby’s вызначыў самы дарагі твор сучаснага азіяцкага мастацтва.

Цікавасць да кітайскага мастацтва на ўздыме — на аўкцыёне Sotheby’s у Ганконгу карціна кітайска-французскага мастака Чжао Уцзі сышла з малатка за $65 мільёнаў.

Гэта сусветны рэкорд для пісанай алеем карціны сярод азіяцкіх мастакоў. Трыпціх (палатно з трох частак) памерам 2,8 на 10 метраў мае назву «Чэрвень-кастрычнік 1985».

Чжао Уцзі нарадзіўся ў Пекіне ў 1920 годзе, але большую частку свайго творчага жыцця (а пражыў ён ажно 93 гады) правёў у Парыжы. Маляваць Чжао Уцзі пачаў у 10 год. Цікава, што яго бацька, хоць і быў банкірам, але ўсяляк заахвочваў прагу сына да мастацтва і даслаў яго вучыцца ў школу мастацтваў у горадзе Ханчжоў.

Знаёмства з заходнім, у першую чаргу — французскім мастацтвам, прывяло да таго, што Чжао Уцзі парваў з кітайскай традыцыяй. Але потым, па словах мастака, ён увесь час адкрываў для сябе мастацтва Кітая наноў. «Як ні парадаксальна, але менавіта Парыжу я абавязыны тым, што вярнуўся да сваіх найглыбейшых вытокаў», — сцвярджаў ён у інтэрв'ю часопісу Preuves у 1962 годзе.

Руслан Гаёк, паводле Sotheby's

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930