Знайсці
01.10.2018 / 12:438РусŁacБел

Хто паедзе ад Беларусі на «Оскар»? У камітэце прынялі канчатковае рашэнне

Фільм рэжысёра Дар'і Жук «Крышталь» будзе прадстаўляць Беларусь на «Оскары». Гэта канчатковае рашэнне оскараўскага камітэта нашай краіны. Пра гэта TUT.BY паведаміў старшыня камітэта Ігар Поршнеў.

- Адглядзеўшы абодва фільмы оскараўскі камітэт прыняў рашэнне аб тым, што Беларусь на «Оскары» будзе прадстаўляць фільм «Крышталь», — коратка пракаментаваў рашэнне оскараўскага камітэта яго старшыня Ігар Поршнеў.

Нагадаем, у пачатку ліпеня стала вядома, што Беларусь упершыню за 20 гадоў збіраецца вылучыць фільм на «Оскар». Стужка будзе прэтэндаваць на ўзнагароду ў катэгорыі «Найлепшы замежны фільм». Пасля гэтай навіны ў Беларусі стварылі оскараўскі камітэт. Увесь гэты час гаворка ішла толькі пра адну карціну — фільм «Крышталь» Дар'і Жук. Аднак у апошні момант стала вядома, што для прагляду оскараўскім камітэтам падалі і іншую карціну - «Пёс руды».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера