Знайсці
30.09.2018 / 21:3220РусŁacБел

Містыка на «Барысаў-арэне». БАТЭ ўжо не дагоніш

Фота ФК «Дынама» Мінск

На «Барысаў-Арэне» прайшло беларускае класіка: БАТЭ — «Дынама». Барысаўскі клуб атрымаў валявую перамогу — 2:1.

«Дынама», дарэчы, адкрыла лік у матчы. Але містычны момант адбыўся на 53-й хвіліне. Перад гульнёй БАТЭ прапанаваў заўзятарам ушанаваць на 53-й хвіліне памяць заснавальніка і старшыні праўлення клуба Анатоля Капскага, што памёр у мінулую суботу на 53-м годзе жыцця.

На 53-й хвіліне заўзятары ўзняліся з трыбунаў і пачалі пляскаць у далоні. БАТЭ пайшоў у атаку — і Стас Драгун на гэтай жа хвіліне лік зраўняў.

Відэа Яўгенія Кузняцова via Tut.by

Затым Дзяніс Палякоў паставіў пераможную кропку.

Здаецца, БАТЭ ўжо не дагнаць.

БАТЭ — 57 балаў (22 гульні), Шахцёр, Дынама — 45, Віцебск — 44, Дынама Брэст — 38. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930