Знайсці
05.10.2018 / 10:4511РусŁacБел

Апошнія дні продажу №2 «Нашай гісторыі» на поштах і ў кіёсках — спяшайцеся купіць

Ніжэй вы таксама знойдзеце спіс кнігарань, дзе «Наша гісторыя» гарантавана ёсць. 

Выйшаў другі нумар часопіса «Наша гісторыя». Тэма нумара — Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-га. Якім быў Каліноўскі — сапраўдны? Якую фатальную памылку дапусцілі паўстанцы? І можа лепш, каб таго паўстання ўвогуле не было? Над адказамі разважаюць вядучыя гісторыкі сучаснасці.

Акрамя таго, чытайце: 

Вайна пасля вайны: антысавецкае падполле ў пасляваеннай Беларусі

Знакаміты савецкі шпіён Кім Філбі, беларускі след

З Гулага — на Рэйхстаг. Гісторыя генерала-беларуса Міхаіла Букштыновіча

Як сірата стаў самым багатым селянінам Гродзенскай губерні: кім ён быў і што стала з ягонымі продкамі

Артылерыя Нясвіжскага замка

Слаўнае мінулае беларускага сыру

Якіх сабак трымалі нашы продкі

Рэцэпты заходнебеларускага сняданку

а таксама пачатак комікса пра Францыска Скарыну

І можна праверыць сябе: як бы вы здалі ЦТ па гісторыі? Вялікі і грунтоўны тэст.

100 старонак, 25 тэкстаў — кожны знойдзе сабе цікавае. Вось змест:

Першы нумар «Нашай гісторыі» стаў бестселерам, яго наклад дадрукоўвалі тройчы. Наклад другога нумару складае 10 500 асобнікаў.

Дзе купіць?

Мы адправілі нумар 2 амаль ва ўсе гарады краіны, акрамя некалькіх райцэнтраў. Пытайцеся ў шапіках «Саюздруку» і на поштах. Увага! У малых гарадах ён можа быць толькі ў адным з шапікаў — даведвайцеся, у якім. На поштах часопіс можна купіць толькі ў Мінску, Мінскай вобласці, абласных цэнтрах, а таксама ў Баранавічах, Лідзе, Маладзечне і Полацку.

Калі ў вашым шапіку яго не прадаюць, пакідайце ім заяўку і пытайцеся, ці могуць дазамовіць. 

А вось спіс кнігарань, якія прадаюць «Нашу гісторыю». 

Мінск

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крама 60 + тут можна замовіць праз kniger.by

«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе) + тут можна яго замовіць з дастаўкай праз Halijafy.by

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, Незалежнасці 58)

Кніжны кірмаш па вул. Даумана 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б ІП Дудар Алесь

«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)

«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

Поштай ці з дастаўкай на дом вы можаце яго замовіць праз Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by.

Гродна

У Гродне — «Цудоўня» (Кірава, 3).

Брэст

У Брэсце — «Правільная кніга» (на Куйбышава 13, каля рынку) і «Князь Вітаўт» (Савецкая, 55).

Віцебск

У Віцебску — кнігарня «Светач» (Кірава, 10).

Магілёў

Кнігарня «Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48).

Бабруйск

У Бабруйску — кнігарня «Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Пінск

У Пінску — «Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Дарэчы, нумар 1 нарэшце з'явіўся таксама ў наступных крамах «Белкнігі».

Баранавічы: 

  • «Кнігі» (вул. Савецкая, 73).

Гомель:

  • «Кніжны свет» (пр-т Леніна, 45).

Гродна:

  • «Кругагляд» (б-р Ленінскага камсамолу, 29а),
  • «Раніца» (вул. Маставая, 33).

Віцебск: 

  • «Глобус» (вул. Замкавая, 21-30).

Брэст:

  • «Асвета» (пр-т Машэрава, 57), 
  • «Дружба»(б-р Касманаўтаў, 120), 
  • «Іскра» (вул. Пушкінская, 4). 

Мінск:

  • Дом кнігі «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11), 
  • Цэнтральная кнігарня (пр-т Незалежнасці, 19), 
  • «Кнігі і кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14), 
  • «Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75).

Наваполацк:

  • «Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145),
  • «Усход» (вул. Кірава, 4).

Акрамя таго, часопіс можна купіць у ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Падпісны індэкс 00469

Падпісацца можна, але ўжо толькі на 2019 год. Падпісны індэкс 00469. Нумары гэтага года шукайце ў шапіках, на раскладках, у кнігарнях і кнігароў.

Якія прынцыпы новага часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Мы будзем пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Якія першыя водгукі на нумар 2?

Падарыце настаўнікам!

Наш часопіс — найлепшы падарунак на Дзень настаўніка. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера