Знайсці
28.09.2018 / 17:5312РусŁacБел

У Беларусі ўпершыню паўторна перасадзілі сэрца

У Беларусі чалавеку ўпершыню паўторна перасадзілі сэрца, паведаміў БелТА кардыяхірург РНПЦ «Кардыялогія» доктар медыцынскіх навук Сяргей Спірыдонаў.

Мужчыну, якому спатрэбілася паўторная перасадка сэрца, упершыню зрабілі трансплантацыю ў 2013 годзе. Увесь гэты час 42-гадовы Аляксандр Капцюг з Вілейкі жыў паўнавартасным жыццём, працаваў. Нядаўна ў яго пачала развівацца васкулапатыя трансплантанта (ускладненне, якое звязана з пагаршэннем кровазабеспячэння гэтага органа). Медыкі вырашылі зноў перасадзіць новае сэрца, што і было зроблена 23 верасня. Аперацыя прайшла паспяхова. Цяпер мужчыну перавялі ў тэрапеўтычнае аддзяленне.

Рэтрансплантацыя сэрца выканана ў Беларусі ўпершыню. Раней на прасторы былога СССР такія аперацыі рабіў толькі Нацыянальны медыцынскі даследчы цэнтр транспланталогіі і штучных органаў імя акадэміка Шумакова ў Расіі.

За амаль 10 гадоў практыкі ў РНПЦ выканана больш за 300 трансплантацый сэрца. Дзевяцігадовая выжывальнасць — 75%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930