Знайсці
28.09.2018 / 15:073РусŁacБел

Федэрацыю футбола аштрафавалі на 3 тысячы еўра за паводзіны заўзятараў на матчы з Малдовай

Фота Вадзіма Заміроўскага

Дысцыплінарны орган УЕФА разгледзеў інцыдэнты на гасцявым фанацкім сектары падчас матчу Лігі нацый Малдова — Беларусь, што прайшоў у Кішынёве 11 верасня. У выніку Беларуская федэрацыя футбола аштрафавана на 3 тысячы еўра, паведамляе прэс-служба АБФФ.

Як паведамлялася, у ходзе стартавых матчаў Лігі нацый УЕФА з удзелам нацыянальнай зборнай Беларусі былі зафіксаваныя інцыдэнты з выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў.

У выніку на асацыяцыю БФФ за інцыдэнт на матчы Малдова — Беларусь накладзены штраф у памеры 3000 еўра.

Раней БФФ заклікала фанатаў адмовіцца ад палітычных крычалак і выкарыстання піратэхнікі на матчах Лігі нацый супраць Люксембурга і Малдовы, што пройдуць 12 і 15 кастрычніка ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930