Даслаць навіну
Знайсці
30.09.2018 / 10:42 20

Рэжысёрка фільма «Заўтра» Юлія Шатун: «Міністр культуры — не той чалавек, да меркавання якога я прыслухоўваюся»

Пра гераіню нашай традыцыйнай рубрыкі «Пяць рэчаў» рэжысёрку Юлія Шатун шырокая грамадскасць загаварыла год таму, калі тады яшчэ нікому невядомая дзяўчынка ўзяла фотаапарат і наўпрост на яго зняла паўнаметражны фільм «Заўтра».

Фільм добра ацанілі крытыкі, ён атрымаў узнагароды розных конкурсаў і фестываляў, а пра яго рэжысёрку загаварылі як пра новае імя ў беларускім кінематографе.

Толькі міністр культуры Беларусі Юры Бондар назваў фільм Юлі «чарнухай».

«Па праўдзе сказаць, дасталося не толькі мне. Ён так «ацаніў» маладых рэжысёраў, якія здымаюць кіно, як і я, на лічбавы фотаапарат. Мяне гэта ніяк не закранула як чалавека, таму што наш міністр культуры — гэта не той, меркаванню каго датычна кіно я давяраю. Але мне як грамадзяніну было крыўдна, што міністр культуры ў маёй краіне так далёкі ад мастацтва», — адказвае яна.

Павялічыць выяву

У жыцці ж Юля аказалася вельмі сціплай дзяўчынай і расказала, што яе рэжысёрскі дэбют яе жыццё асабліва не змяніў. Яна па-ранейшаму піша шмат назіранняў у сваім нататніку, слухае музыку, здымае жыццё на плёначны фотаапарат.

Але пра ўсё гэта падрабязней.

Фотаапарат «Зеніт» — для здымкаў, якія мусяць застацца ў вечнасці

«Калі я рыхтавалася да сустрэчы, я зразумела, што я не асабліва і «рэчыўны» чалавек. Я часта пераязджаю, таму стараюся не абрастаць вялікай колькасцю рэчаў. Напрыклад, гэты фотаапарат я таксама не купляла».

Павялічыць выяву

Юля расказала, што фотаапарат «Зеніт» — падарунак яе сябра, які ён набыў у нейкім канфіскаце літаральна за капейкі.

«У кадры павінны быць людзі. Я, сапраўды, люблю пейзажы і агульны план, але калі ёсць у кадры чалавек, фотаздымак напаўняецца асаблівым сэнсам. Прычым, я магу на плёнку рабіць і проста статычны здымак, напрыклад, з лепшым сябрам. Але плёнка напаўняе здымак нечым грунтоўным. Здаецца, то здымак зроблены на плёнку больш вечны».

Апошнія кадры ў фотаапараце Юлі — гэта здымкі мора ў Клайпедзе.

Павялічыць выяву

«Я падумала тады, што мяне заўсёды здзіўляла, чаму ў Айвазоўскага столькі карцін мора, як яму не надакучыла маляваць яго, а сама патраціла некалькі плёнак на мора».

Таксама Юля расказвае, што на плёначным фотаапараце ёй нашмат больш падабаюцца колеры.

«Асабліва цяпер, восенню. Я фатаграфавала Мінск, а потым праявіла плёнку, адсканавала здымкі і сама здзівілася, што Мінск на гэтых фотаздымках не шэры. Ён пясочны».

А вось якіх здымкаў у Юлі няма, дык гэта сэлфі.

Нататнік — гэта не дзённік, гэта месца для запісу думак і назіранняў

Нататнікі я таксама не купляю, мне іх як правіла дораць, расказвае Юля.

Яна выкарыстоўвае нататнік не толькі як планер. Хутчэй, для яе — гэта месца, куды запісваюцца шматлікія назіранні, думкі.

Павялічыць выяву

«Я часам шкадую, што не заўсёды маю пад рукой нататнік, каб запісаць тое, што я пачула, што заўважыла, што мяне здзівіла і ўразіла цягам дня».

Звычка запісваць думкі ў Юлі з дзяцінства.

Павялічыць выяву

«Канечне, спачатку гэта былі дзявочыя дзённікі, у каторых я пісала, як прайшоў мой дзень, у каго я закахалася. Цяпер не. Цяпер гэта хутчэй філасофскія развагі, або эсэ. Частка з маіх запісаў ужо надрукаваная. Я часта вяртаюся да таго, што напісана, рэдагую, карэктую. Думаю, гэтыя запісы калісьці могуць стаць сюжэтам фільма».

Навушнікі. Без іх горш, чым без кашалька

«Выйсці з дому і забыць навушнікі для мяне горш, чым забыцца кашалёк».

Музыку Юля слухае ўвесь час.

Павялічыць выяву

«Я не магу сказаць, што я разбіраюся ў музыцы і магу раіць камусьці, што слухаць, што не. Але ў маім тэлефоне гучыць музыка, якая супадае з маім настроем».

Напрыклад, адна з песень «Раніца заўтрашняга дня» сугучная з назвай фільма «Заўтра».

«Мне здаецца, што спачатку я пачула як раз песню, якая потым натхніла мяне на стварэнне фільма. Да гэтага, усе матэрыялы па фільму, што захоўваюцца ў мяне на камп’ютары, знаходзяцца ў папцы «Раніца заўтрашняга дня».

Павялічыць выяву

Сёння ў плэй-лісце Юлі на паўторы часта гучыць Земфіра з новай песняй на словы Іосіфа Бродскага «Джозэф», Ніно Сіман, АўкцЫон.

«У мяне такая манера. Калі мне нешта спадабаецца, я слухаю гэту песню кожны дзень, пакуль не надакучыць».

Паштоўка: «Юлі ў доказ таго, што я парыўся пра падарунак ёй у гэтай праклятай Амерыцы»

Паштоўка — гэта маленькая рэч, у якую можна ўкласці вялікі сэнс, лічыць Юля і яе сябры, каторыя аднойчы вырашылі, што з усіх краін, куды б іх не занесла, будуць прывозіць адзін аднаму паштоўкі.

А натхняльныя запісы ўжо з’яўляюцца самі сабой. Напрыклад такі: «Юля, прыязджай у Піцер, я складу табе кампанію. Будзем гуляць па Неўскім і верыць у цуды», або такі: «Каву абы з кім не п’юць».

Павялічыць выяву

«Я ніколі не дару чыстую паштоўку. Заўсёды імкнуся напісаць нейкія такія словы, каб яны кранулі таго, каму гэтая паштоўка прывезеная».

Пры гэтым, Юля прызнаецца, што падарожнічаць любіць не асабліва.

«Я хутка пачынаю сумаваць па доме. Не гледзячы на тое, што я ўсё жыццё паміж трыма гарадамі на М, цягне мяне ў Мінск».

Тры гарады на М — гэта Мінск, дзе Юля жыве ўжо 8 гадоў, Мазыр, дзе жыла 11 год да гэтага і Масква, дзе Юля плануе жыць бліжэйшыя два гады.

Юлю Шатун запрасіў на свой курс рэжысёр, мастацкі кіраўнік Маскоўскай школы новага кіно Дзмітры Мамулія.

Павялічыць выяву

«Гэта ўжо яго другое запрашэнне. Думаю, што цяпер усё ж рашуся».

А ў любімым Мінску ў Юлі ёсць сваё сакральнае месца — гэта вакзал.

«Разумееце, тут так многа жыцця. Хтосьці прыязджае, кагосьці сустракаюць, хтосьці развітваецца назаўжды. Я вельмі люблю вакзалы і цягнікі».

Квіток на цягнік. Рэч са «скрыні ўспамінаў»

«У мяне ёсць дома каробка, якую я называю «скрыняй успамінаў». Там я захоўваю нейкія квіткі, абгорткі ад шакаладак, стужкі ад упакоўкі падарункаў. Я спачатку думала прынесці гэтую скрыню ўсю, але тады давялося бы расказваць пра кожную рэч адтуль. Таму я дастала адтуль вось гэты квіток на цягнік Мінск-Калінкавічы».

Павялічыць выяву

Падарожжа на цягніку Юля параўноўвае з доўгім псіхатэрапеўтычным сеансам з сабой самім.

«Час у цягніку — гэта час, калі ад цябе нічога не залежыць. Не трэба нікуды спяшацца. Не трэба вырашаць тэрміновых пытанняў».

Юля заўсёды купляе квіток на ніжняе бакавое месца.

Павялічыць выяву

«Як правіла, цягнікі не бываюць цалкам запоўненыя, а гэта значыць, што я буду ехаць адна за столікам, на якім будзе стаяць гарбата ў падстаканніку, я буду нешта слухаць ці нешта пісаць, а за вакном будуць мяняцца пейзажы. І пра ўсе справы можна будзе падумаць заўтра».

Павялічыць выяву

Чытайце таксама:

Беларуская правінцыя, беспрацоўе і куртка ў растэрміноўку. У шырокі пракат выйшаў фільм мазыранкі, які крытыкі называюць нацыянальным адкрыццём

Наталля Тур, фота Волі Афіцэравай 

1
Немо / адказаць
03.10.2018 / 19:07
Папа у неё замечательный Человек, но выставила она его в совсем не приглядном свете
3
wowenciy / адказаць
04.10.2018 / 19:31
Немо , Папа у неё замечательный Человек.Это точно. Работал я с этим папой в университете. Был шахматный турнир. Сели мы с ним визави. Я делаю первый ход, он полистал книжку и тоже сделал ход: Е7-Е5. Я делаю следующий ход. Он опять полез в книжку. Когда я сделал четвертый ход, он изумленно посмотрел на меня и спросил: А как Вы делаете ходы без книжки? А так нет, конечно, замечательный человек. Вот поэтому он и не нашел работу по специальности. Зато у него дочка за него постарается. Перестанет объявления расклеивать.
0
сымона / адказаць
07.10.2018 / 14:25
Сваеасаблівы фільм. Як пачатак - добры. Але ці ёсць у нас тое "заўтра" не зразумела. Поспехаў на будучыню.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30