Знайсці
28.09.2018 / 13:22РусŁacБел

Заўзятарам прапануюць ушаноўваць памяць Капскага на 53-й хвіліне

Заўзятары БАТЭ заклікалі ўсіх гледачоў на матчы БАТЭ — «Дынама» Мінск ушанаваць памяць Анатоля Капскага апладысментамі на 53-й хвіліне, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

«Заклікаем усіх, хто плануе наведаць у нядзелю, 30 верасня, беларускае «класіка» на «Барысаў-Арэне», далучыцца да ініцыятывы групы заўзятараў нашай каманды — на 53-й хвіліне матча ўстаць і апладысментамі аддаць даніну павагі нязменнаму кіраўніку ФК БАТЭ Анатолю Капскаму, які памёр 22 верасня на 53-м годзе жыцця.

Спадзяемся, у далейшым гэта стане добрай традыцыяй на хатніх паядынках «жоўта-сініх»! Бо нездарма кажуць, што чалавек жыве, пакуль яго памятаюць, а Анатоль Анатолевіч са сваёй шматгадовай тытанічнай працай на карысць роднага клуба і велізарным укладам ва ўсе дасягненні БАТЭ ніколі не павінен быць забыты! »- гаворыцца ў паведамленні прэс-службы БАТЭ.

Матч пройдзе на «Барысаў-Арэне» 30 верасня і пачнецца ў 19.45.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930