Знайсці
26.09.2018 / 22:367РусŁacБел

Удзельнік Pussy Riot: За маім атручэннем стаяць расійскія спецслужбы

Удзельнік Pussy Riot Пётр Вярзілаў заявіў, што за яго атручэннем стаяць расійскія спецслужбы, паведамляе нямецкае выданне Bild.

На думку Вярзілава, пра гэта кажа тое, наколькі прафесійна было выканана атручванне. Ён выказаў здагадку, што расійскія спецслужбы маглі вырашыць атруціць яго з-за дзвюх магчымых прычын: з-за акцыі Pussy Riot у фінале ЧС-2018 і з-за яго сувязяў з журналістамі, забітымі ў Цэнтральнай Афрыцы.

Нагадаем, што Вярзілаў трапіў у бальніцу з атручваннем 11 верасня. Праз некалькі дзён Вярзілава перавялі ў клініку ў Германіі. Нямецкія лекары заявілі, што яго, імаверна, атруцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031