Знайсці
26.09.2018 / 19:46142РусŁacБел

Стала вядома сапраўднае імя «Башырава», ён атрымаў Героя Расіі за падзеі ва Украіне

Сапраўднае імя Руслана Башырава, які абвінавачваецца ў замаху на Скрыпалёў, — Анатоль Чапіга. Пра гэта гаворыцца ў трэцяй частцы расследавання Bellingcat і The Insider.

Паводле расследавання, Анатоль Чапіга нарадзіўся ў Амурскай вобласці. Ён скончыў Далёкаўсходняе вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча і трапіў на службу ў 14-ю брыгаду спецназа ГРУ. Чапіга тройчы быў у камандзіроўцы ў Чачні; у 2014 годзе Пуцін прысвоіў яму званне Героя Расіі.

Паведамляецца, што гэтае званне яму далі за ўдзел у нейкай «міратворчай місіі». Пад «міратворчай місіяй» маецца на ўвазе, хутчэй за ўсё, уварванне ва Украіну (ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі тады яшчэ не пачалася) — і сапраўды, падраздзяленне Чапігі было заўважана побач з мяжой Украіны ў канцы 2014 года. Аднак якія подзвігі здзяйсняў гэты «Герой Расіі», пакуль незразумела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930