Знайсці
26.09.2018 / 14:414РусŁacБел

У Беларусі жыве амаль 400 чалавек узростам за 100 гадоў

you.co.uk

У Беларусі пражываюць 396 чалавек, якім больш за 100 гадоў, — большасць з іх жанчыны, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, перадае БелТА.

«Па стане на 1 ліпеня ў Беларусі пражывалі 396 чалавек векам за 100 гадоў, у тым ліку 41 мужчына і 355 жанчын.

Па міжнародных крытэрыях насельніцтва лічыцца старым, калі доля людзей ва ўзросце 65 гадоў і больш складае 7% і больш. У Беларусі гэты паказчык складае 14,9%. Удзельная вага пажылых сярод насельніцтва Беларусі 25,1%.

У сельскай мясцовасці гэтай паказчык вышэйшы — 32%, у гарадах — 23,1%. Пры гэтым на 1 тыс. мужчын старэйшых за працаздольны ўзрост у Беларусі прыходзіцца 2,4 тыс. жанчын», — распавёў Аляксандр Румак.

Паводле яго слоў, на пачатак года ў Беларусі пражывалі 2 млн 377 тыс. чалавек, старэйшых за працаздольны ўзрост, у іх ліку 696 тыс. мужчын і 1 млн 681 тыс. жанчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031