Знайсці
26.09.2018 / 13:432РусŁacБел

Радзей за ўсё падрабляюць беларускі рубель. У краіне стала менш падробленых грошай

У Беларусі стала менш падробленых грошай. За першае паўгоддзе 2018 года знойдзена 426 фальшывых грашовых знакаў. Гэта на 23% менш, чым за аналагічны перыяд 2017 года, паведамляе Tut.by са спасылкай на Нацбанк.

Больш за ўсё фальшывых банкнот прыпадае на амерыканскі даляр — 54,7% ад агульнай колькасці падробак. На другім месцы расійскі рубель - 27,2%. Еўра ў агульным аб'ёме выяўленых несапраўдных грошай належыць 12,9%, 2,8% - турэцкай ліры. Радзей за ўсё падрабляюць беларускі рубель, сярод падробных купюр яго ўсяго 2,4%.

Самы вялікі абарот фальшывых грошай па традыцыі ў Мінску. У сталіцы выяўлена 48% ад агульнага аб'ёму. У абласцях знайшлі ад 4 да 13,8% падробак.

Падробленыя грашовыя знакі былі знойдзеныя ў 44 населеных пунктах краіны.

Новых разнавіднасцяў фальшывых даляраў у Беларусі за 6 месяцаў гэтага года не з'явілася, сказалі ў Нацбанку. Аднак было выяўлена 6 банкнот па 100 даляраў, якія адносяцца да катэгорыі суперпадробак.

Сярод расійскіх банкнот часцей за ўсё падрабляюць 5000 рублёў, іх каля 70% сярод расійскіх падробак. На долю наміналаў 1000 і 500 рублёў прыходзіцца 29% і 1% адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930