Знайсці
26.09.2018 / 13:3136РусŁacБел

БТ запускае сваё вячэрняе шоу «пад Урганта»

29 верасня ў 20.00 ў эфіры тэлеканала Беларусь-1 пакажуць першы выпуск новага вячэрняга шоу пад назвай «Макаёнка, 9» (у гонар адраса Белтэлерадыёкампаніі). Рыхтаваліся да яго прэм'еры год, весці шоу будзе Яўген Перлін.

Яўген Перлін на студыі.

У інстаграме Белтэлерадыёкампаніі паведамляюць, што гэта будзе першая беларуская праграма, якая будзе сумяшчаць у сабе інфармацыйныя жанры і класічнае вечаровае шоу.

У якасці фішкі абяцаюць з'яўленне вядучага на здымачнай пляцоўцы на прыватным верталёце і незвычайных гасцей: «зорак першай велічыні».

Шоу прыйдзецца канкурыраваць з раскручаным цяпер у Беларусі расійскім аналагам «Вячэрні Ургант». Але ці зможа Перлін, як і Ургант, жартаваць не толькі над спевакамі і блогерамі, але і над палітыкамі аж да цэнтральнага кіраўніцтва, у тым ліку запрашаць іх у студыю, застаецца пытаннем. Высветлім пра ступень цэнзуры ўжо ў гэтую суботу.

Распытаць падрабязнасці з першых вуснах сапрадзюсера і вядучага Яўгена Перліна, на жаль, не атрымалася: ён адмовіўся ад каментароў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера