Знайсці
26.09.2018 / 11:1810РусŁacБел

У Казахстане маленькі хлопчык выйшаў з акна 10-га паверха. Яго злавіў сусед ужо ў палёце ВІДЭА

Маленькі хлопчык з Астаны (Казахстан) выпаў з акна 10-га паверха. Па шчаслівым збегу абставін, яго ў апошні момант выратаваў сусед знізу, піша Tengrinews.kz.

Як пазней распавёў хлопчык свайму выратавальніку, ён цалкам апрануўся, выразаў маскітную сетку нажом і выйшаў праз акно. Дзіця хацела спусціцца па сцяне як Чалавек-павук.

Хлопчык больш за хвіліну вісеў на падваконні. Гэта ўбачылі выпадковыя мінакі, якія не разгубіліся і расцягнулі коўдру, куды павінен быў зваліцца хлопчык.

Тым часам знаёмы сям'і, які жыў паверхам ніжэй, пачуў крыкі суседзяў і мінакоў на вуліцы. З цікаўнасці ён паглядзеў у акно і ўбачыў звісаючыя зверху дзіцячыя ножкі. У апошні момант ён змог злавіць малога.

Маці назірала за гэтымі падзеямі з вуліцы і ў вырашальны момант страціла прытомнасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера