Знайсці
26.09.2018 / 10:0921РусŁacБел

Стывен Сігал прапанаваў сябе на месца губернатара Прымор'я

kremlin.ru

Галівудскі акцёр Стывен Сігал, які мае расійскае грамадзянства, заявіў, што хацеў бы стаць губернатарам Прыморскага края. Пра гэта ён распавёў на сустрэчы з гледачамі ва Уладзівастоку на міжнародным кінафестывалі краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна «Мерыдыяны Ціхага».

«Я прыехаў спецыяльна на кінафэст. Акрамя таго, па бацькоўскай лініі мае продкі адсюль. Я хачу вывучаць Прыморскі край, бачыць больш. І стаць вашым губернатарам», - цытуе словы акцёра «Інтэрфакс». Заява Сігала выклікала авацыі залы, адзначае агенцтва.

16 верасня ў Прымор'і адбыўся другі тур губернатарскіх выбараў, у якім удзельнічалі адзінарос Андрэй Тарасенка і камуніст Андрэй Ішчанка. Пасля апрацоўкі 95% бюлетэняў паведамлялася, што кандыдат ад КПРФ апярэджвае дзейнага кіраўніка рэгіёну, аднак затым выбаркам абвясціў, што перамогу атрымаў Тарасенка. Але пасля было абвешчана, што ў Прымор'і пройдуць перавыбары

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031