Знайсці
26.09.2018 / 09:575РусŁacБел

Траіх пацярпелых ад выбуху на «Магілёўдрэў» будуць лячыць у Мінску. Яны ў цяжкім стане

Трое пацярпелых ад выбуху на прадпрыемстве «Магілёўдрэў» знаходзяцца ў цяжкім стане. Аднаго ўжо перавезлі на лячэнне ў Мінск, у спецыялізаванае апёкавае аддзяленне, піша Радыё Свабода.

Неўзабаве ў Мінск даставяць яшчэ дваіх пацярпелых. Іх транспартаванне ўзгодненае. Пра гэта паведамілі ў магілёўскай бальніцы № 1.

Стан пацярпелых абумоўлены вялікімі апёкамі, кажуць медыкі. Ступень пашкоджання дасягае 50 % плошчы цела.

«Гэта крытычная велічыня, але тым не меней, нягледзячы на цяжкасць стану, з улікам сучасных тэхналогій пацыенты гатовыя ўспрымаць медыцынскую дапамогу», — адзначыў супрацоўнік адміністрацыі бальніцы.

Стан яшчэ траіх пацярпелых работнікаў прадпрыемства пакуль высьветліць не ўдалося.

Выбух на прадпрыемстве «Магілёўдрэў» адбыўся ў фарбавальнай камэры мэблевага цэху 25 верасня прыкладна а 18.30. Шасцёра пацярпелых, двое з якіх жанчыны, знаходзіліся побач з эпіцэнтрам. Іх даставілі ў бальніцы горада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера