Знайсці
26.09.2018 / 06:21РусŁacБел

У Бразіліі шпіталізавалі яшчэ аднаго кандыдата ў прэзідэнты

У Бразіліі шпіталізавалі яшчэ аднаго кандыдата ў прэзідэнты краіны. Гэтым разам у бальніцу Сан-Паўлу даставілі кандыдата ад Дэмакратычнай рабочай партыі Сіру Гомеса. Па дадзеных тэлеканала, ён адчуў дыскамфорт у вобласці мачавога пухіра.

У выбарчым штабе палітыка паведамілі, што Гомес прайшоў працэдуру камп'ютарнай тамаграфіі, аднак кандыдату ў прэзідэнты трэба будзе правесці некаторы час у шпіталі.

У пачатку верасня быў шпіталізаваны кандыдат у прэзідэнты і дэпутат бразільскага парламента ад Сацыял-ліберальнай партыі Жаір Балсанару. Ён атрымаў нажавое раненне ў жывот у горадзе Жуіс-ды-Фора, штат Мінас-Жэрайс. Яго паспяхова прааперавалі, аднак пазней палітык паскардзіўся на млоснасць і іншыя цяжкасці пасля аперацыі. У выніку дактары выявілі ў Балсанару непраходнасць кішэчніка, што здараецца пры цяжкіх траўмах. Для яе ліквідацыі была праведзена экстраная аперацыя, якая доўжылася каля гадзіны. Зараз ён праходзіць курс рэабілітацыі.

Выбары кіраўніка дзяржавы ў Бразіліі адбудуцца 7 кастрычніка. Па дадзеных апытанняў, Балсаонару з'яўляецца лідарам перадвыбарнай гонкі, за яго гатовы прагаласаваць 22% выбаршчыкаў. Усяго ў выбарах бяруць удзел 13 кандыдатаў.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930