Знайсці
29.09.2018 / 13:3064РусŁacБел

Журналіст Tut.by: Падчас допыту ў Следчым камітэце мяне шантажом завербавалі

Журналіст Tut.by Дзмітрый Бобрык прызнаўся ў сваім фэйсбуку, што падчас допыту ў Следчым камітэце па «справе БелТА» яго шантажом завербавалі.

Дзмітрый Бобрык. Фота: фэйсбук.

Бобрык паведаміў, што пасля трохгадзіннага ператрусу ў кватэры 7 жніўня яго адвезлі ў цэнтральны апарат Следчага камітэта. Тут журналісту і яго сваякам пагражалі. Спачатку супрацоўнікі паабяцалі раскрыць дэталі асабістага жыцця журналіста, калі ён адмовіцца ад супрацоўніцтва. А скончылася пагрозамі ў адрас родных, якія могуць пацярпець. У выніку Дзмітрый Бобрык напісаў дакумент аб супрацоўніцтве.

Пасля таго, як стала зразумела, што атрымаць ад журналіста якую-небудзь інфармацыю не атрымаецца, Дзмітрыя Бобрыка адразу ж перавялі ў новы статус — падазраваны.

Пасля гэтага ціск узмацніўся.

«Мне давялося многае вытрымаць. Але не ведаю, якія выпрабаванні мяне чакаюць наперадзе, і не ведаю, ці хопіць мне сіл усё гэта вытрымаць, але маўчаць пра гэта я ўжо не магу. Баюся, што далей будуць ціснуць на маіх родных, блізкіх, сяброў»,

— піша журналіст найбуйнейшага беларускага партала.

Нагадаем, некалькіх беларускіх журналістаў і рэдактараў затрымалі 7 жніўня ў рамках так званай «справы БелТА». Іх абвінавачваюць у тым, што нібыта яны незаконна скарысталіся паролямі ад платнага сэрвісу дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА.

Дзмітрыя Бобрыка тады не адправілі на суткі, а пратрымалі ў Следчым камітэце каля 10 гадзін.

Дзмітрый Бобрык пакуль не даступны для каментара.

Чытайце таксама: Прадстаўляліся суседзямі, адключалі тэлефоны. Як следчыя затрымлівалі журналістаў Tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930