Знайсці
25.09.2018 / 18:5379РусŁacБел

Статкевіч выступіў супраць амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы

Беларускі палітык Мікола Статкевіч у сваім фэйсбуку пракаментаваў намер Польшчы размясціць амерыканскую бранятанкавую дывізію ля сваёй усходняй мяжы. Ён лічыць, што такі крок можа прывесці да дэстабілізацыі рэгіёна з цяжкімі наступствамі.

Статкевіч мяркуе, што калі амерыканцы згодзяцца, то ў выніку НАТА парушыць сваю дамову з Расіяй аб неразмяшчэнні на пастаяннай аснове на тэрыторыі ўсходніх краін Альянса вайсковых кантынгентаў яго заходніх сябраў. Менавіта з-за гэтай дамовы натаўскія батальёны ў Балтыі і Польшчы кожныя паўгода робяць ратацыю свайго асабовага складу.

Палітык мяркуе, што парушэнне дамовы выкліча ў Расіі вельмі адмоўную рэакцыю. Найбольш імавернай рэакцыяй будзе размяшчэнне значных расійскіх вайсковых кантынгентаў у Беларусі. На думку Статкевіча, супрацьстаяць гэтаму Лукашэнка не зможа.

Калі ж амерыканскія і расійскія войскі будуць раздзелены толькі беларускай мяжой, то рэзка ўзрастае імавернасць выпадковых збройных сутыкненняў з наступнай эскалацыяй у паўнавартасны ваенны канфлікт, піша Мікалай Статкевіч.

Ён мяркуе, што расійскі вайсковы кантынгент на тэрыторыі Беларусі зробіць ліквідацыю яе незалежнасці пытаннем часу.

«Невядома, колькі часу будзе ў Польшчы амерыканская дывізія, калі яе ўсё ж размесцяць. А вось Расія за 180 кіламетраў ад Варшавы можа застацца назаўсёды»,

— піша палітык.

Замест размяшчэння амерыканскай дывізіі ён прапануе ўмацоўваць уласнае войска. І ўмацоўваць саюз ды ўзаемную дапамогу з суседнімі краінамі (Украінай і краінамі Балтыі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930