Знайсці
25.09.2018 / 17:1614РусŁacБел

У Кіеве заявілі пра кампраміс з Расіяй па ўводзе міратворцаў на Данбас. Беларускія міратворцы не паедуць

Прадстаўнік Украіны ў падгрупе па пытаннях бяспекі Трохбаковай кантактнай групы ў Мінску Яўген Марчук заявіў журналістам, што ўлады Украіны і Расіі блізкія да кампрамісу па ўвядзенні міратворцаў ААН у зону канфлікту на Данбасе, паведамляе «112 Україна».

Фота: Wikimedia Commons.

«Украіна паставіла ўмову, хто не можа браць удзел у міратворчым кантынгенце [на Данбасе]. Там папярэдне знойдзены кампраміс. Расія [выступае], каб не было НАТА, а мы — каб не было краін АДКБ. У прынцыпе, там знойдзены больш-менш кампраміс. Ён, праўда, яшчэ адносна папярэдні», — сказаў ён.

Таксама Марчук расказаў, што, калі на найбліжэйшай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН будзе прынята рашэнне аб уводзе міратворцаў, яны змогуць прыехаць на Данбас мінімум праз 10 месяцаў, паколькі пад кожную місію міратворчыя войскі ААН фармуюцца з нуля.

Такім чынам, калі Украіна і Расія канчаткова дамовяцца з гэтымі ўмовамі, сярод міратворцаў не будзе прадстаўнікоў краін АДКБ, у тым ліку Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930