Знайсці
25.09.2018 / 16:038РусŁacБел

Складаную тэхніку можна будзе вярнуць цягам 30 дзён

У Беларусі вярнуць складанатэхнічныя тавары належнай якасці можна будзе цягам 30 дзён, паведаміла сёння журналістам начальнік юрыдычнага аддзела ГА «Гарадское таварыства абароны спажыўцоў» Вольга Івашчанка, піша БелТА.

Такая норма прадугледжана законам «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў». Ён уступае ў сілу 23 снежня.

«Змены ў закон унясуць яснасць як для спажыўца, так і прадаўца. У прыватнасці, заканадаўча адрэгуляваны пытанні адносна тэрмінаў правядзення праверкі якасці тавараў па заяве спажыўца. Цяпер такая праверка будзе праводзіцца на працягу 7 дзён замест 14-ці. Таксама спрошчаны парадак вяртання дарагіх і складанатэхнічных тавараў неналежнай якасці. Да прыкладу, раней каб вярнуць халадзільнік, неабходна было наяўнасць істотных дэфектаў.

Зараз з'явіцца магчымасць вярнуць такі тавар пры наяўнасці нават неістотных недахопаў, але толькі на працягу 30 дзён з моманту набыцця тавару», — распавяла Вольга Івашчанка.

Паводле яе слоў, шмат пытанняў заўсёды ўзнікае пры правядзенні гарантыйнага рамонту. «Цяпер дакладна прапісана, што ён не павінен перавышаць 30 дзён. Таксама ў законе знайшло адлюстраванне пытанне вяртання грашовых сродкаў за няякасны тавар у той жа форме, у якой спажывец набываў тавар. Пры гэтым наяўнасць пашпарта або дакумента, які пацвярджае асобу, неабходна толькі ў выпадку, калі пашпартныя дадзеныя зафіксаваныя ў дамове», - удакладніла начальнік юраддзела.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера