Знайсці
25.09.2018 / 15:46РусŁacБел

Кватэру абакралі, пакуль дачка гаспадыні выгульвала сабаку. Зладзейку знайшлі па адбітку пальца

З кватэры ў Шчучыне вынеслі ювелірныя вырабы, пакуль дачка гаспадыні выгульвала сабаку.

Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці Марыя Лешык.

Жанчына, прыйшоўшы з працы, заўважыла прапажу ювелірных вырабаў і некаторых асабістых рэчаў. Як аказалася, цягам дня яе дачка пакідала кватэру незамкнёнай. Старонніх людзей у двары яна не бачыла.

«Пры аглядзе месца здарэння экспертам быў выяўлены адзін след пальца рукі, які быў накіраваны для праверкі па базе дадзеных аўтаматызаванай дактыласкапічнай ідэнтыфікацыйнай сістэмы ў судэкспертызу», - сказала Марыя Лешык. Ён супаў са следам пальца рукі 31-гадовай жыхаркі Шчучынскага раёна.

Падазраваная затрыманая

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031