Знайсці
25.09.2018 / 15:3731РусŁacБел

Ганна Канапацкая распавяла пра свае прэзідэнцкія амбіцыі

Фота Сяргея Гудзіліна

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая 25 верасня адказала на пытанне карэспандэнта Свабоды пра магчымы яе ўдзел у наступных прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.

«Я, калі толькі пачынала сваю палітычную кар’еру, выбрала для сябе добра вядомы дэвіз: «Кепскі той салдат, які ня марыць стаць генэралам». А што такое «генэрал» у беларускіх палітычных рэаліях? Зразумела, гэта прэзыдэнт», — адказала Ганна Канапацкая.

«Аднак сёньня пакуль я не магу адназначна і дакладна заявіць аб сваім удзеле ў прэзыдэнцкай кампаніі», — дадала дэпутатка.

Што бянтэжыць Канапацкую?

Ганна Канапацкая кажа, што галоўная рэч, якая пакуль стрымлівае яе ад абвяшчэньня старту сваёй выбарчай кампаніі — гэта няўпэўненасьць, што яна здолее сабраць 100 тысяч подпісаў выбарнікаў у сваю падтрымку.

«Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ня мае ніякіх прывілеяў у параўнаньні зь іншымі ўдзельнікамі прэзыдэнцкай кампаніі. Мне таксама трэба будзе сабраць 100 тысяч подпісаў. І тут узьнікае пытаньне: хто мне ў гэтым дапаможа? Фармальна я сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Але ніякай упэўненасьці, што партыя мне дапаможа, у мяне няма. І нават калі б уся партыя раптам падтрымала маю кандыдатуру, гэта становішча прынцыпова не мяняе.

Я добра памятаю апошнія прэзыдэнцкія выбары, калі зьбіралі галасы за лідэра АГП Анатоля Лябедзьку. Вынік той кампаніі вядомы — усе разам сабралі толькі каля паловы неабходных подпісаў», — патлумачыла Ганна Канапацкая.

Уладзімір Глод, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера